Прадстаўнік палка Каліноўскага расказала, як згінулі беларускія жаўнеры. Паводле яе слоў, пазіцыі ў Бахмуце занялі добраахвотнікі з батальёна «Волат».

«Нашы хлопцы адбівалі штурм акупантаў і вялі стралковы бой. Па доме, у якім яны знаходзіліся, ударылі буйнакалібернай артылерыяй. Будынак абрынуўся. Частка байцоў апынулася пад заваламі. 

Другая група разам з медыкамі выправілася туды для эвакуацыі байцоў, якія засталіся пад заваламі, і аказання дапамогі. Чацвёра ваяроў засталося пад заваламі без магчымасці іх эвакуацыі.

У момант эвакуацыі і прыкрыцця адыходу групы загінуў камандзір групы. Ён коштам свайго жыцця даў магчымасць эвакуяваць параненых», — расказала каліноўка.

Пазней была адпраўлена трэцяя група для разбору завалаў і эвакуацыі цел забітых. Аднак у выніку артылерыйскага абстрэлу будынак быў цалкам разбураны. 

«Баі працягваюцца. Магчымасці забраць целы зараз няма», — расказала прадстаўніца палка. 

Раней полк паведамляў пра гібель аднаго байца і знікненне без вестак яшчэ чатырох.

Крыніца: nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)