У рэсурсах Нацыянальнага цыфравога архіва можна знайсці шмат фотаздымкаў з даваеннага Слоніма. Як выглядаў горад над Шчарай у міжваенны час?
Слонім — невялікі горад з шматкультурнай гісторыяй. У Другой Рэчы Паспалітай уваходзіў у склад Навагрудскага ваяводства. У асноўным яго засялялі яўрэі. Палякі складалі тут каля 30% насельніцтва. Акрамя таго, у горадзе жылі беларусы і татары.
Фота: nac.gov.pl