Участак ад вуліцы Карскага да Азёрскай шашы і ад яе да мікрараёна «Забалаць» назавуць у гонар камуністычнага тэрарыста Сяргея Прытыцкага. Пра гэта паведамляе прапагандысцкi канал «Гродна плюс». Імёнамі гарадоў-пабрацімаў будуць названыя вуліцы ў мікрараёне “Баранавічы-11”. Большасць з іх – расійскія.
Назву новага ўчастка вуліцы абіралі праз грамадскае галасаванне. Акрамя варыянта ў гонар Прытыцкага, вуліцу прапаноўвалі назваць Усходняя кальцавая, у рускім варыянце «Всходняя кольцевая». За вуліцу Прытыцкага, нібыта, прагаласавала 63%, за Усходнюю кальцавую 37%.
Сяргей Прытыцкі — камуністычны дзеяч, у ІІ Рэчы Паспалітай ваяваў у антыпольскай партызанцы, пасля ўварвання савецкіх войскаў у Польшчу ўдзельнічаў у г.зв. Народным сходзе Заходняй Беларусі, сакратар Гродзенскага абкама партыі, старшыня Вярхоўнага Савета БССР. Як пісаў Анджэй Пачобут, «менавіта з яго iмем звязваюць калектывізацыю, рэпрэсіі супраць царквы і жорсткі пераслед насельніцтва Гродзеншчыны».
У мікрараёне Баранавічы-11 вуліцам нададуць імёны гарадоў-пабрацімаў. Цэнтральная вуліца будзе называцца Пабрацімскай. Астатнія вуліцы будуць у асноўным насіць назвы гарадоў Расіі: Валагодская, Гaбалінская, Калінінградская, Ашкелонская, Ухцінская, Хімкінская.
Крыніца: hrodna.life
Fot. Canva/Wikipedia