З ініцыятывы беларускай дыяспары Варшавы і палка Каліноўскага каля Музея Вольнай Беларусі ўсталявалі часовы помнік у гонар герояў Беларусі, паведаміла прэс-служба Музея Вольнай Беларусі.
Як паведамілі арганізатары, прыйсці да мемарыяла і ўшанаваць памяць усіх загінулых беларускіх ваяроў можна пачынаючы з сённяшняга дня, 19 мая. Мемарыял будзе адкрыты да серады, 31 мая. Тры дні будзе свяціць у неба бела-чырвона-белы пражэктар.
Спачуванні можна будзе пакінуць у кнізе, якая знаходзіцца ў будынку музея па адрасе: Музей вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11. Уваход на пляцоўку будзе адчынены штодзённа да 31 мая з 10:00 да 22:00.
Крыніца: nashaniva.com