Урад Беларусі абмежаваў ваеннае супрацоўніцтва з Расiяй у сувязі з няўдачамі расiйскіх акупантаў ва ўсходняй і паўднёвай Украіне.

Пра гэта агенству Укрінформ распавёў камандуючы Аб’яднаных сіл Сяргей Наеў. Паводле яго слоў, абмежаванні датычацца паставак узбраення, боепрыпасаў, а таксама прадастаўлення палігонаў для падрыхтоўкі мабілізаваных. У сувязі з чым, расiйскія самалёты і беспілотнікі, якія наносілі ўдары па Украіне з тэрыторыi Беларусі, амаль перасталi гэта рабіць.

“Мы адсочваем заявы генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь і адзначаем некаторую змену ў рыторыцы, перш за ўсё, гэта звязана з адсутнасцю поспехаў Расіі ў вайне з Украінай і з адпаведнай кансалідацыяй заходняга свету”, – лічыць ён.

Аднак, паводле слоў камандуючага, на тэрыторыі Беларусі ўсё яшчэ застаюцца 13 расійскіх самалётаў: восем Су-34, тры Су-30СМ і два Су-24МР. Таксама там ёсць 12 верталётаў Мі-8, Мі-24, Мі-28Н Паветрана-касмічных сіл Расіі.

Крыніца: Ukrinform

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)