Затрыманага апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча памілавалі. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

“Літаральна толькі што я падпісаў усе адпаведныя дакументы аб тым, што я памілаваны. Гэта, канешне, проста цудоўная навіна […] я шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту за такое рашэнне” – цытуе яго агенцтва.

Нагадаем, што Раман Пратасевіч 3 мая быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па “справе Nexta”. Разам з ім завочна былі асуджаныя Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік. Першаму было прызначана пакаранне ў выглядзе 20 гадоў калоніі, а другому – 19.

Тады Пратасевіча не ўзялі пад варту ў зале суда, а да гэтага ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. На мінулым тыдні стала вядома, што прысуд у дачыненні да яго набыў законную моц. Тады ў судзе паведамілі расiйскім СМІ, што ўзяцце Пратасевіча пад варту знаходзіцца “ў працэсе”.

Крыніца: BelTA/reform.by

Fot. BelTA

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)