Даведаўшыся аб памілаванні Рамана Пратасевіча, прарасiйскія сепаратысты запатрабавалі яго выдачы самаабвешчаным рэспублікам ДНР і ЛНР. Пра гэта паведамляе незалежны партал «Зеркало».

З такой ініцыятывай выступіла камандаванне Зводнай казачай брыгады “Дон”. У брыгадзе заявілі, што на тэрыторыі Расіі, да якой яны адносяць акупаваныя тэрыторыі ЛНР і ДНР, Пратасевіч усё яшчэ лічыцца ваенным злачынцам. Таму яны просяць Аляксандра Лукашэнку перадаць яго брыгадзе, «каб ён атрымаў шанец загладзіць сваю віну перад народам Данбаса».

“Калі ж ён ад гэтага адмовіцца, то казакі просяць перадаць яго ў рукі луганскіх і данецкіх пракурораў”, – цытуе крамлёўскія СМІ «Зеркало».

Яно ж і зазначае, што выдача Пратасевіча наўрад ці магчымая.

Нагадаем, у панядзелак, 22 мая, стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рамана Пратасевіча.

Крыніца: wb24.org/zerkalo.io

Fot. allkharkov.ua

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)