У пятніцу, 26 мая, у Беластоку адбудзецца чарговая акцыя салідарнасці з лідарам польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам.
У гэты дзень Вярхоўны суд у Мiнску будзе разглядаць апеляцыйную скаргу па яго справе. Паседжанне будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведамілі ў прэс-службе суда.
Акцыя пачнецца а 18-й гадзіне па адрасе: вул. Электрычная, 9, ля консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку. Нагадаем, што 8-га лютага Гарадзенскі абласны суд у асобе Дзмітрыя Бубенчыка пакараў Пачобута васьмю гадамі зняволення, бо журналіст нібыта “заклікаў да санкцый” і “распальваў варожасць”.