Чырвона-зялёны сцяг рэжыму Лукашэнкі быў заўважаны ў цэнтры Бяла Падляскi. Аб гэтым паведаміў ананімны чытач парталa Mostmedia.io. Як адзначыў чытач, гэтага сцяга ён не бачыў у Бяла Падлясцы з 2020 года, калі ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты пасля фальсіфікацыі выбараў.

Чырвона-зялёны сцяг Беларусі з’явіўся каля аўтавакзала ў Бяла Падлясцы ў чацвер 25 мая. Хто яго павесіў, невядома.

– Пасля 2020 года я першы раз бачу сцяг рэжыму Лукашэнкі ў Бяла Падлясцы. Або правакацыя ці яшчэ нешта. Можа карцінку хочуць стварыць. Можа, дэлегацыю сустракаюць. Дзіўна ўсё гэта. Беларусаў Бяла Падляскі абурае гэты сцяг у цэнтры горада. Мы ўсе пакутуем з-за Лукашэнкі, а яны вывешваюць яго сцяг і яшчэ побач з украінскім, – распавёў чытач.

Крынiца: mostmedia.io

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)