Да Дня маці Музей памяці Сібіры прэзентаваў новы фотаальбом пад назвай «Маці», дзе прадстаўлены архіўныя фотаздымкі высланых у Сібір жанчын. Палова з іх паходзіць з тэрыторый сучасных Беларусі і Літвы.

— Такім чынам мы хацелі падзякаваць усім нашым ахвярадаўцам за перададзеныя нам экспанаты. Мэтай дадзенага выдання было паказаць асобныя гісторыі адзінокіх жанчын, маці, якім давялося рэалізоўваць сваё мацярынства ў Сібіры і Казахстане. У каталогу прадстаўлены біяграфіі 64 маці, большасць з якіх паходзіць з былых усходніх ваяводстваў ІІ Рэчы Паспалітай. У нас ёсць фатаграфіі, на якіх, сярод іншых, паказаныя жыхаркі з тэрыторыі Беларусі, кажа аўтарка каталога Катажына Слівоўска.

Аўтарка таксама нагадала, што жанчыны, маці, у гэтых цяжкіх умовах падтрымлiвалi нацыянальныя і рэлігійныя традыцыі, вучылі сваіх дзяцей польскай мове, каб абараніць іх ад русіфікацыі.

Выданне можна набыць ў краме Музея памяці Сібіры. Акрамя гэтага жадаючыя запрашаюцца ў музей у суботу 27-га мая а 17.45 на ўнікальную экскурсію па пастаяннай экспазіцыі па слядах сібірскіх маці.

Крыніца: racyja.com/PAP

Fot. racyja.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)