Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле прысуд лідару польскай меншасці Анджэю Пачобуту. Раней суд у Гродне прысудзіў яго да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі ўжо агучыў сваю рэакцыю.

Паседжанне пачалося ў закрытым рэжыме сёння раніцай у абласным судзе Гродна.

«Прысуд Гродзенскага абласнога суда ад 8 лютага 2023 года ў дачыненні да Анджэя Пачобута пакінуты без змены, а апеляцыйныя скаргі – без задавальнення», — гаворыцца ў заяве суда.

На прысуд польскаму актывісту адрэагаваў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.

«У сувязі з пакіданнем у сіле драконаўскага прысуду па справе Анджэя Пачобута ў панядзелак я агучу рашэнне ўнесці ў санкцыйны спіс некалькі сотняў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, адказных за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць палякаў, якія жывуць у Беларусі, – гаворыцца ў допiсе кіраўніка Міністэрства адміністрацыі і ўнутраных спраў.

Акрамя таго, паводле звестак міністэрства, да асобага распараджэння спыняецца грузавы рух на мяжы з Беларуссю для грузавых аўтамабіляў, седлавых цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў, і саставаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі.

Крынiца: interia.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)