У канцы красавіка амбасадар Польшчы ў Рызе Моніка Міхалішын абвясціла пра пачатак Дзён польскай спадчыны ў Латвіі. У мінулыя выходныя ў Рызе адбыўся канцэрт польскай сцэнічнай песні, а жаўнеры польскага вайсковага кантынгента зладзілі сплаў на байдарках.
Госці ўрачыстасці, якая прайшла ў Вялікай гільдыі ў Старым горадзе, маглі паслухаць канцэрт польскай спявачкі, якая жыве ў Рызе, Эвы Саўчук і гурта Tango Sin Quinto.
На працягу месяца мерапрыемствы ў рамках Дзён польскай спадчыны прайшлі, між іншым, у польскіх школах у Даўгаўпілсе, Елгаве і Екабпілс.
У суботу госці і жыхары Рыгі прынялі ўдзел у канцэрце польскай сцэнічнай песні ў выкананні Эвы Саўчук. Сёння адбыўся сплаў на байдарках, арганізаваны польскім вайсковым кантынгентам.
Kрыніца: polskieradio.pl
Fot. Wikimedia Commons