Падручнік па гісторыі «Польская гісторыя ад найстарэйшых часоў да нашых дзён» і зборнік польскіх патрыятычных песень унесены ў дзяржаўны спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Такое рашэнне прыняў у чацвер (25 траўня) суд горада Баранавічы.

Спіс уключае падручнік «Гісторыя Польшчы ад найстарэйшых часоў да нашых дзён» пад рэдакцыяй Ганны Сухэні-Грабоўскай і Эўгеніюша Цэзары Круля, выдадзены ў 1995 г. на рускай і польскай мовах. Аўтары выдання – Аліцыя Дыбкоўска, Малгажата Жарын, Ян Жарын.

Гэты падручнiк перадавала польская дзяржава і грамадскія арганізацыi польскiм навучальным установам па ўсім свеце. Частка асобнікаў была разаслана таксама ў польскія школы ў Беларусі.

Акрамя таго экстрэмісцкім быў прызнаны, выдадзены ў 2007 годзе ў Варшаве зборнік песень «Польскія патрыятычныя песні».

Захоўванне і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі караецца штрафам або пазбаўленнем волі.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)