Аляксандр Лукашэнка прызначыў Канстанціна Моластава новым кіраўніком Дзяржпагранкамітэта. Гэта расiянiн, які адказваў за каардынацыю гібрыднай атакі на памежны пераход Кузніца ў 2021 годзе.
Лукашэнка прызначыў ранейшага начальніка Гродзенскай памежнай групы Канстанціна Моластава старшынёй Дзяржпагранкамітэта. Моластаву споўнілася 53 гады. Ён родам з Расiі, скончыў Акадэмію Фeдэральнай службы бяспекі РФ.
Камандаваў пераходам у Брузгах падчас атак мігрантаў на мяжы з Польшчай і Літвой.
Моластаў знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, што былі прынятыя ў 2021 годзе ў сувязі з міграцыйным крызісам.
Анатоль Лапо, які раней кiраваў беларускімi памежнікамі, быў адкліканы і сышоў у адстаўку.
Крыніца: east24.info/nashaniva.com
Фота: grodnonews.by