У Навагрудку паставiлi калону са скульптурай св. Міхала Арханёла, які з XVI стагоддзя з’яўляецца заступнікам горада. Фатаграфіі новага помніка апублікавалi ў фэйсбук-суполцы «Каталікі Беларусі».

Пазалочаная скульптура Святога Міхала Арханёла была пастаўлена на 7-метровай дарычнай калоне з п’едэсталам, упрыгожаным па баках заглыбленымі філёнгамі. Культ Арханёла Міхала здаўна вядомы на Навагрудскай зямлі, а на гербе горада яго выява прысутнічае з часоў Вялікага Княства Літоўскага.

fot. facebook.com/groups/227174077372412

fot. facebook.com/groups/227174077372412

Выява Міхаіла Арханёла з’явілася на гербе горада, верагодна, у 1507-1517 гадах, калі было створана Навагрудскае ваяводства. Канчаткова герб ваяводства быў зацверджаны на Віленскім сейме 1529 года.

Першапачатковы выгляд герба змешчаны ў арсенальскім гербоўніку Stemmata Polonica 1555 года: на блакітным полі Арханёл Міхал у сярэбраным хітоне з мячом у правай руцэ, з раскінутымі за спінай крыламі. Праўда, у гэтым выданні герб не меў подпісу і мог быць зблытаны з анёлам з герба Кіеўскага ваяводства, але ў той час апошняе ўжо карысталася выявай з чорным мядзведзем.

Герб Навагрудскага ваяводства з «белым анёлам»

Канчаткова герб горада зацвердзіў кароль Жыгімонт III Ваза ў 1595 годзе.

Вось вытрымка з адпаведнага прывілея караля польскага і вялікага князя літоўскага:

…печати местской на ратуш Архангела Михаила в одной раце меч, а в другой вага.

undefined

Выява герба ў прывілеі Жыгімонта III Вазы 1595 года

У сучасным гербе фігура Арханёла знаходзiцца на фоне барочнага чырвонага шчыта. У анёла раскінутыя срэбныя крылы. Як рыцар Найсвяцейшай Панны Марыі, арханёл апрануты ў чорныя, старапольскія, барочныя даспехі. У левай руцэ фігура трымае шалі – сімвал справядлівасці і ўзважвання душ на Страшным судзе, з якім распраўляецца арханёл. У правай руцэ ён трымае чорны меч пакарання – сімвал перамогі над д’яблам. Постаць анёла крочыць па зялёнай, урадлівай Навагрудскай зямлі.

Kрыніца: wb24/wikipedia.org

Fot. facebook.com/groups/227174077372412

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)