З 1 чэрвеня Польшча закрывае мяжу для беларускіх і расiйскіх грузавікоў. Такое рашэнне прыняло ў панядзелак Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Згодна з рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі на мяжы з Рэспублікай Беларусь спыняецца памежны рух тавараў для грузавых аўтамабіляў, седлавых цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў, і саставаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі і Расійскай Федэрацыі.
Новыя правілы з’яўляюцца адказам на патрабаванні ўзмацнення абмежаванняў у дачыненні да расійскіх і беларускіх перавозчыкаў, якія выкарыстоўвалі прычэпы і паўпрычэпы, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у абыход уведзеных супраць іх санкцый.
Прыпыненне руху будзе дзейнічаць з 1 чэрвеня да асаблiвага распараджэння.
Крыніца: gov.pl
Fot. pixabay