Беларускія памежнікі запусцілі ўкраінскім калегам аўдыёзапрашэнне на боршч. На запісе далікатны жаночы голас на фоне гукаў цымбалаў кажа па-ўкраінску, што боршч — «унікальная страва ўсходнеславянскай кухні» і «не мае сабе роўных у еўрапейскіх кухнях».
“Беларускі і ўкраінскі боршч вельмі падобныя паміж сабой. Безумоўна, ёсць нязначныя адрозненні. Да ўкраінскага баршчу, як правіла, дадаюць фасолю. А ў беларускім больш бульбы. Але, тым не менш, і тое, і іншае – гэта практычна адзін і той ж боршч”, — чуваць на запісе.
“Вось чаму боршч – гэта не толькі смачна і пажыўна, гэта яшчэ і адна з асноў нашай агульнай усходнеславянскай ідэнтычнасці. Боршч – гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Памятайце пра гэта, таварышы! І калі вам больш не будзе з чаго гатаваць ваш боршч, пераходзьце на наш бок, паспрабуйце наш, беларускі боршч. Не пашкадуеце!” – кажа жаночы голас.
На гэты гастранамічны выпад з боку лукашыстаў ужо адрэагавала Дзяржаўная памежная служба Украіны. Яны заўважылі, што беларускі боршч становіцца ўсё больш падобным на рускія шчы.
“Зараз беларускі боршч хутчэй падобны на рускія шчы, нават калі вы дадаяце туды больш бульбы” – гаворыцца ў заяве Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Украінскія і беларускія памежнікі рэгулярна абменьваюцца паведамленнямі. 9 мая ўкраінскі бок павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі.
Крыніца: wb24/nashaniva.com/unian
Fot. realt.by/unian/canva