З нагоды Дня дзяцей Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы апублікаваў серыю анімацыйных фільмаў, у якіх вядомыя звяркі распавядаюць пра гісторыю Польшчы. Анімацыйны серыял “Што, калі б жывёлы ўмелі гаварыць?” — гэта арыгінальны праект даследчыкаў Цэнтральнага гістарычнага пункта Інстытута нацыянальнай памяці.

Сабака Цяпэк – талісман 305-й эскадрыллі. Праз гісторыю Цяпэка фільм паказвае барацьбу польскіх лётчыкаў, якія ваююць разам з заходнімі саюзнікамі, і, такім чынам, ролю, якую яны адыгралі ў ваенных дзеяннях. Дзеці даведаюцца, хто быў апекуном Цяпэка, на якім самалёце Цяпэк здзейсніў свой першы палёт і якіх самалётаў ў бітве за Брытанію было больш – нямецкіх ці брытанскіх. Дзецi таксама пазнаёмяцца са знакамітай 303-й эскадрылляй.

Самба – сабака Эўгеніюша Бодо. Разам з ім дзеці адправяцца ў падарожжа па міжваеннай Польшчы і даведаюцца пра найвялікшыя дасягненні ІІ Рэчы Паспалітай.

«Каштанка», любімы конь маршала Юзафа Пілсудскага. Нарадзіўся ў маёнтку Малэ Чапле ў Малапольшчы, які належаў роду Ромераў. У 1914 г. Марыя Ромер перадала стралкам 1-й кадравай роты некалькі коней, у тым ліку светла-каштанавага каня, ад якой Юзаф Пілсудскі быў у захапленні. Каштанка — хоць і баялася стрэлаў, ненавідзела шум і натоўп, але мужна суправаджала яго ў баях. Гледзячы анімацыю, дзеці даведаюцца пра гісторыю барацьбы за незалежнасць Польшчы і польска-бальшавіцкую вайну. Каштанка апавядае пра Варшаўскую бітву, знаёміць з найважнейшымi гiстарычнымi асобамi і тлумачыць, чаму гэтая бiтва мела такое вялікае значэнне – не толькі для Польшчы, але і для ўсёй Еўропы.

Войтэк, яшчэ адзін знакаміты мядзведзь, падчас Другой сусветнай вайны ўступіў у армію генерала Уладзіслава Андэрса, дзе афіцыйна стаў салдатам 22-й роты артылерыйскага забеспячэння — атрымаў нават званне капрала. У анiмацыi «Мядзведзь Войтэк», які дэбютаваў «на экранах» у красавіку 2020 года, мядзведзь распавядае пра лёс палякаў, дэпартаваных у СССР, фарміраванне польскага войска і яго баявы шлях ад Блізкага Усходу да Монтэ-Касіна.

«Баська Мурманская» была белай мядзведзіцай, «дачкой батальёна» мурманцаў. Баська навучылася салютаваць і маршыраваць на двух нагах, а падчас параду на Саксонскай плошчы ў Варшаве прывітала Юзафа Пілсудскага, падаючы яму лапу. Гледзячы анімацыю, дзеці даведаюцца пра гісторыю барацьбы за незалежнасць Польшчы.

Крыніца: IPN

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)