Польскія памежнікі выратавалі сірыйца, які заграз у балотах пад Гайнаўкай. Як паведамляе Польская памежная служба, мужчына нелегальна перасёк беларуска-польскую мяжу. Пасля гэтага ён накіраваўся ў цяжкадаступны раён, імкнучыся пазбегнуць сустрэчы з польскімі патрулямі. Аднак заграз ў балоце і сам выбрацца не мог.

Інфармацыю пра iншаземца ў Белавежскую памежную заставу перадаў палiцыянт з Гайнаўкі. Мужчыну знайшлі пасля некалькіх гадзін пошукаў. Высветлілася, што гэта быў грамадзянін Сірыі, які адразу пасля нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы наўмысна накіраваўся ў цяжкадаступнае месца, каб пазбегнуць кантакту са службамі. Аднак ён затрымаўся і ўжо не мог самастойна выбрацца з балота. Мужчыну даставілі ў бальніцу ў Гайнаўку. Яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Гэта яшчэ адна сiтуацыя, у якую разам з іншымі службамі ўмешваюцца супрацоўнікі памежнай службы. Рызыкуючы ўласным здароўем і жыццём, яны ратуюць людзей, якія нелегальна праніклі на тэрыторыю Польшчы. Вельмі часта гэтыя людзі выбіраюць цяжкадаступныя месцы, і туды іх накіроўваюць людзі, якія прапануюць ім дапамогу ў нелегальным пераходзе мяжы.

Сёлета супрацоўнікі Падляшскага аддзела памежнай аховы ўдзельнічалі ў 8 выратавальных аперацыях, падчас якіх была аказана дапамога 11 iншаземцам.

Крыніца: strazgraniczna.pl

Фота: Twitter.com/Straz_Graniczna

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)