Раман Элізы Ажэшкa «Над Нёманам» быў абраны для сёлетнiх Нацыянальных чытанняў. З гэтай нагоды прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда накіраваў спецыяльны ліст, у якім заахвоціў прачытаць выбітны твор нашай зямлячкі.

— Гэта захапляльная кніга, напісаная каларытнай мовай, і ў той жа час гучная і багатая ў сваім патрыятычным пасыле. (…) Пазнаёмімся з сем’ямі Багатыровічаў, Корчыньскіх і іншымі героямі, паслухаем іхнія размовы пра Польшчу, але таксама штодзённыя размовы “за польскім сталом”. Давайце нанава адкрыем для сябе атмасферу гэтага твора, багатую прыроду Прынёманскага краю, цудоўныя пейзажы і краявіды. Нарэшце, нагадаем пра важную спадчыну Студзеньскага паўстання, якая паяўляецца ва ўспамінах герояў і легендзе як сімвал і падмурак нацыянальнай памяці і значэнне якой важна і для іншых народаў нашага рэгіёна, — падкрэсліў Анджэй Дуда ў лісце.

Хацелася б, каб сёлетнія чытанні паглыбілі разважанні над тым, як мы сёння чытаем нашу гісторыю і як мы яе памятаем. І што, асабліва сёння важна, перад абліччам агрэсіўнага расійскага імперыялізму, раман Ажэшка, звяртаючыся да паўстанцкага збройнага чыну, яшчэ больш умацоўвае веру ў фундаментальнае права кожнага народа на ўласную свабоду і суверэнітэт, дадаў Прэзідэнт.

Крыніца: prezydent.pl

Fot. imdb.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)