Як і кожны год, ва ўрачыстасць Божага Цела жыхары Гродна сабраліся на ўрачыстую працэсію па вуліцах горада. Божае Цела – адно з найважнейшых святаў у Касцёле.
Працэсія пачалася ад катэдры святога Францішка Ксаверыя на Савецкай плошчы. Там у 18.30 распачалася святая Імша. Пасля літургіі эўхарыстычная працэсія з малітвай і спевам прайшла вуліцамі Карла Маркса — Маладзёжнай — Камуны Парыскай — праз Стары мост — да вуліцы Дарвіна. Вернікі спыніліся ля алтароў чатырох гродзенскіх касцёлаў: брыгітак, бернардынцаў і францысканцаў. Урачыстую працэсію ўпрыгожылі дыяцэзіяльны хор «Cantate Domino» і духавы аркестр.
Крыніца: wb24.org/Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Fot. Вольга Сяліцкая/grodnesis.by