231 год таму, падчас вайны ў абарону Канстытуцыі 3 мая, пад Стoўбцамі адбылася дзёрзкая атака татарскай кавалерыі і літоўскай кавалерыйскай брыгады на рускае войска. У выніку бітвы 2 расійскія драгунскія палкі былі цалкам знішчаны.
Першы наезд рассеяў рускіх драгунаў. Літоўскія харугвы рушылі ў пагоню за ўцякаючым ворагам. У гэты час другі рускі драгунскі полк перайшоў нізоўе Нёмна і нечакана атакаваў левы фланг літоўскай кавалерыі. Татарскія войскі запанікавалі і кінуліся наўцёкі.
Убачыўшы гэта, камандзір Літоўскай нацыянальнай кавалерыйскай брыгады генерал Юзаф Беляк сабраў каля 100 кавалерыстаў і кінуўся на праціўніка. Адважны набег прымусіў астатнія рассеяныя войскі далучыцца да атакі. Нягледзячы на колькасную перавагу, руская кавалерыя кінулася бегчы да ракі, дзе падчас панічнай пераправы патанула шмат жаўнераў.
Іх жыццё выратаваў шчыльны залп пяхоты і гармат, з-за чаго жаўнеры Юзэфа Беляка ўстрымаліся ад далейшых пагромаў.
Крыніца: wb24.org/wikipedia.org/historykon.pl