Здымаецца мастацкі фільм пра нашага выбітнага земляка Адама Міцкевіча пад назвай «Няпэўнасць». Фільм рэжысёра Вальдэмара Шарэка раскажа пра юнацкае каханне Адама Міцкевіча да Марылі Верашчакi. Прэм’ера запланавана на наступны год.

«Няпэўнасць» — новая суперпрадукцыя Польскага Тэлебачання (TVP) і Rock and Roll Production. Ролю Міцкевіча выканае Нікадэм Разбіцкі, а Аляксандра Пятроўская — зыграе каханую паэта Марылю Верашчаку.

Здымкі новага гістарычнага фільма TVP стартавалі! «Няпэўнасць» Вальдэмара Шарэка — гэта гісторыя пра палымянае каханне Адама Міцкевіча да Марылі Верашчакi, гаворыцца ў прэс-рэлізе Польскага Тэлебачання.

«Вандроўка вядзе 22-гадовага паэта ў сельскi маёнтак пад Навагрудкам. Тут часта бывае Тамаш Зан, сябар Адама па суполцы філаматаў, няшчасна закаханы ў Марылю, дачку гаспадара. Марыла застаецца недаступнай для Зана, але хутка заўважае новага госця. Адам адказвае ўзаемнасцю на цікавасць, але стараецца стрымацца дзеля сябра. Пачуцці паміж маладымі людзьмі растуць з кожным імгненнем. Калі Зан вымушаны з’ехаць, здавалася, што перашкоды на шляху да здзейсненага кахання пераадолены, і запісная кніжка шчаслівага паэта напаўняецца новымі вершамі.


Прэм’ера фільма запланавана на 2024 год. Акрамя кінаверсіі, «Няпэўнасць» выйдзе і ў версii серыяла!

Крыніца: wb24.org/centruminformacji.tvp.pl

Fot. mat. pras. Centrum Informacji TVP

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)