Генпракурор Літвы Ніда Грунскене ініцыявала падрыхтоўчае расследаванне фактаў магчымага злачыннага перасялення ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Пра гэта паведамляе выданне «Еўрапейская праўда» са спасылкай на прэс-службу Генеральнай пракуратуры Літвы.
Рашэнне было прынятае на падставе просьбы міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландбергіса праверыць інфармацыю Святланы Ціханоўскай.
Дакументы сведчаць, што пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны больш за дзве тысячы ўкраінскіх дзяцей, у асноўным сіроты, былі незаконна пераселены з акупаваных РФ тэрыторый Украіны ў лагеры ў Беларусі.
Адзначаецца, што незаконны вываз дзяцей ажыццяўляецца па ўказанні ці адабрэнні беларускага рэжыму.
Цяпер у рамках гэтага дасудовага расследавання пацярпелымі прызнаны каля 100 чалавек. Больш за 360 бежанцаў, якія прыбылі ў Літву з Украіны, дапытаны ў якасці сведкаў.
Паводле літоўскага заканадаўства, за гэта пагражае да васьмі гадоў турмы.
Раней беларускі апазіцыянер, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка заявіў, што ў Беларусь вывезлі сама меней 2 150 дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны.
Крыніца: eurointegration.com.ua
Fot. Pixabay