Рэжым Лукашэнкі некалькі разоў прапаноўваў агнястрэльную зброю нелегальным мігрантам, каб справакаваць узброеныя сутыкненні на мяжы з краінамі ЕС. Пра гэта паведамляе агенцтва LSM са спасылкай на кіраўніка латвійскай памежнай службы Гунціса Пуятса.
Паводле яго слоў, у канцы мінулага года беларускі бок прапанoўваў мігрантам агнястрэльную зброю, каб страляць па латвійскіх памежніках, але тыя адмовіліся.
«Беларускі рэжым інструктаваў мігрантаў, як змагацца з латвійскімі пагранічнікамі ў выпадку ўзнікнення цяжкасцей пры перасячэнні мяжы. У канцы мінулага года былі зафіксаваны інцыдэнты, калі беларускія памежнікі нават прапаноўвалі мігрантам агнястрэльную зброю. Тыя ў выніку адмаўляліся, аднак гэта магло перарасці ў сапраўдныя перастрэлкі на мяжы», — распавёў кіраўнік Памежнай службы Латвіі Гунціс Пуяц агенцтву LSM.
Нагадаем, краіны ЕС занепакоеныя магчымасцю аднаўлення міграцыйнага крызісу падчас самітa NATO ў Вільні. Беларусь і Расiя могуць выкарыстаць гэта для ціску і нават зрыву самітa.
Крыніца: LSM
Fot. Pixabay