Лукашэнка зноў прыгразіў Захаду ядзерным ударам. Падчас паездкі па Мінскай вобласці дыктатар запэўніў прапагандыстаў, што «без ваганняў прыменіць ядзерную зброю, калі супраць Беларусі будзе здзейснена агрэсія».

Лукашэнка таксама падкрэсліў значную моц ядзернай зброі, якая будзе размешчана на тэрыторыі Беларусі, перадае БелТА.

“Я думаю, наўрад ці камусьці захочацца ваяваць з краінай, у якой ёсць такая зброя. Гэта зброя стрымлівання. Аднак сітуацый, калі давялося б яе прымяніць, зразумела, хацелася б пазбегнуць”, – сказаў ён.

“Навошта гэта трэба? Каб ніводная нага нейкіх свалачэй не ступала больш на беларускую зямлю”, – дадаў дыктатар.

Паводле заявы Пуціна, размяшчэнне расiйскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца пасля 7-8 ліпеня, калі завяршыцца будаўніцтва сховішчаў.

Як заявіў у маі міністр абароны Расiі Сяргей Шайгу, “толькі Расiя будзе кантраляваць размешчаную на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю”.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)