Рэшткі палаца Патоцкіх у Бярэзіне Мінскай вобласці зноў выстаўлены на аўкцыён. Гэтым разам стартавы кошт у чатыры разы ніжэйшы.
Палац быў пабудаваны каля 1850 года. Зараз яго стан не лепшы. Раней у маёнтка быў інвестар, але гаспадар памёр. Гэтак яна адышла ў камунальную ўласнасць. Ужо некалькі гадоў яе спрабуюць прадаць.

Сучасны стан (фота: euroradio.fm)
У 2021-м сядзібу аддавалі бясплатна, але ўладальніка не знайшлося. У 2022-м выставілі на продаж за € 40 тысяч – зноў беспаспяхова. Цяпер – чарговая спроба. Аўкцыён пройдзе 21 чэрвеня. Стартавая цана – у чатыры разы ніжэй – € 9100.
Разам з сядзібай будзе перададзена паўгектара зямлі. Тэрыторыя можа быць выкарыстана як аб’ект турбізнесу, спартыўны комплекс ці жылая тэрыторыя.

Стан да 1918 г. (фота: berezino.by)
Палац быў пабудаваны Ганнай Патоцкай-Вансовіч для адной са сваіх летніх рэзідэнцый. Пры палацы быў сад. Маёнтак у Бярэзіне заставаўся ў руках Патоцкіх да Першай сусветнай вайны.
Крыніца: 34travel.me
Fot. euroradio.fm