Керамічнaе пано з выявай нацыянальнага героя палякаў і беларусаў Кастуся Каліноўскага быў знішчаны падчас рамонту ў будынку гістарычнага факультэта БДУ. Пано вісела ў адным з пакояў на чацвёртым паверсе.
Дошку знішчылі перад поўнамаштабным уварваннем Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. На фота бачна, што ў кучы будаўнічага смецця ляжаць фрагменты пано з выявай Каліноўскага.
У апошнія гады прапаганда рэжыму Лукашэнкі разам з расiйскімі прапагандыстамі актыўна змагаецца “са створаным у савецкай гістарыяграфіі міфам Каліноўскaга”. Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнка нядаўна параўнаў Кастуся Каліноўскага з кіраўнікамі ўкраінскiх нацыяналiстаў Сцяпанам Бандэрай і Раманам Шухевічам. Прапаганда шалее ад таго, што ва Украіне шануюць памяць аб Каліноўскім, што яго імя носіць беларускае падраздзяленне, якое змагаецца супраць расійскіх акупантаў.
Крыніца: nashaniva.com/euroradio.fm