Я вялікі прыхільнік таго, каб беларускія транспартныя кампаніі, зарэгістраваныя ў Польшчы, хутчэй трапілі ў санкцыйны спіс Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, службы цяпер працуюць, — заявіў сёння намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік.
Падчас свайго выступу ў Сэйме Мацей Вонсік нагадаў, між іншым, што міністэрства прыпыніла грузавы рух на польска-беларускай мяжы для грузавікоў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расiі. Як падкрэсліў чыноўнiк, вядзецца «інтэнсіўная дзейнасць польскіх службаў адносна зарэгістраваных у Польшчы беларускіх транспартных кампаній».
«Мы імкнёмся старанна праверыць і прызнаць гэтую сітуацыю. Я вялікі прыхільнік таго, каб гэтыя прадпрыемствы як мага хутчэй трапілі ў санкцыйныя спісы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі», — сказаў намеснік міністра.
Вонсік таксама нагадаў, што ў 2022 годзе Польшча прыняла каля 70 тысяч беларускіх грамадзян.
«Толькі за мінулы год каля 70 тысяч грамадзян Беларусі, якія не жадалі жыць пры рэжыме Лукашэнкі, атрымалі прытулак на падставе гуманітарнай візы або міжнароднай абароны», — заявiў намеснік кіраўніка польскага МУС.
Kрыніца: sejm.gov.pl
Fot. wikipedia.org