Палац Тызенгаўзаў у Паставах (Віцебская вобласць), у якім доўгі час размяшчаўся гарадскі шпіталь, нарэшце можа стаць музеем. Такой падзеі жыхары горада чакалi даўно.

Палац па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака быў пабудаваны ў першай палове ХІХ ст.. Будынак быў завершаны каля 1850 г., калі ім валодаў Канстанты Тызенгаўз, сын падольскага старосты і каменданта літоўскай гвардыі, Ігнацыя Тызенгаўза, брата падскарбія Антонія. Канстанты быў арнітолагам і сабраў у палацы больш за 3000 экспанатаў, з якіх арніталагічная калекцыя налічвала больш за 1000 экзэмпляраў, у тым ліку 280 чучалаў прадстаўнікоў арнітафауны і каля 560 яек 252 відаў птушак. Гэта былі птушкі з усіх кантынентаў, пераважна з тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы і Украіны. Пасля смерці вучонага яго сын Райнольд у 1858 г. перадаў калекцыі Археалагічнаму таварыству ў Вільні, але пасля разгрому Студзеньскага паўстання 1863-1864 гг. яны былі страчаны.

Палац Тызенгаўзаў у Паставах (фота: wikimedia commons)

Палац Тызенгаўзаў у 1896 г. (фота: wikimedia commons)

У палацы таксама была багатая бібліятэка, калекцыя архіваў і карцінная галерэя, якая змяшчала, у тым ліку, творы такіх жывапісцаў, як Альбрэхт Дзюрэр, Леанарда да Вінчы, Пітэр Паўль Рубенс, Антоніа Карэджа, Паола Веранезэ, Якапа Тынтарэта. Шматлікія творы з кнігазбору ў 1915 г. па загадзе расійскіх улад былі вывезены ў Кіеў. Толькі невялікая частка з іх была вернута паводле Рыжскай дамовы і змешчана ў палац Пшэздзецкіх у Варшаве.

Ilustracja

Канстанты Тызенгаўз (крыніца: bilp.uw.edu.pl)

25 верасня 1939 года нямецкія бомбы знішчылі фонд бібліятэкі. Захавалася толькі некалькі асобнікаў.

Апошнім уладальнікам маёнтка быў Райнольд Тызенгаўз. Пасля яго смерці ў 1881 годзе Паставы перайшлі да яго сваякоў, роду Пшэздзецкіх, і заставаліся ў іх руках да 1939 года. Апошнім уладальнікам маёнтка быў Канстанты Пшэздзецкі.

Pałac w latach 20. XX w.

Палац 1920-х гадоў (фота: wikimedia commons)

У канцы ХІХ стагоддзя ў адным з пакояў палаца, хаваўся ад царскіх ўладаў будучы першы маршал Польшчы Юзаф Пілсудскі.

У савецкі час будынак быў цалкам перабудаваны для патрэб бальніцы. У 1980-я гады на сродкі ЮНЕСКА быў адрамантаваны фасад будынка.

Цяпер усё паказвае на тое, што гэтае месца атрымае другое жыццё. Як паведамляе незалежнае выданне “Наша ніва”, цяпер ідзе праектаванне новага будынку бальніцы,  які ўключаны ў рэспубліканскую інвестыцыйную праграму. Узвесці яго плануюць ужо ў наступным годзе. У новы будынак пераедзе некалькі аддзяленняў з палаца Тызенгаўзаў, які ўжо не адпавядае неабходным умовам аказання медыцынскіх паслуг.

Fasada wschodnia z herbem Bawół Tyzenhauzów

Усходні фасад з гербам Буйвал Тызенгаўзаў (фота: Wikimedia Commons)

На помніку, пастаўленым побач з палацам, Канстанцін Тызенгаўз разам з птушкамі. Фота: Wikimedia Commons

Помнік Тызенгаўзa перад палацам (фота: wikimedia commons)

Ідэя пераўтварэння гарадской бальніцы ў музей Тызенгаўза нарадзілася ў 2013 годзе. У той час былі адрамантаваны скляпеннi. Рэканструкцыя, якая каштавала 650 тысяч еўра, была зроблена на грошы з фонду «Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства» ў рамках праграмы супрацоўніцтва Латвіі, Літвы і Беларусі. На набыццё экспанатаў для музея было выдзелена 7500 еўра.

Wb24.org на падставе nashaniva.com, dworypogranicza.pl, wikipedia.org, Grzegorz Rąkowski „Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi”

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)