Сёння спаўняецца 79 гадоў з дня гераічнай гібелі маёра Яна Піўніка «Панурага». Легендарны камандзір загінуў пры ўзяцці нямецкіх умацаванняў пад Еўлашамi ў Лідскiм павеце. Апошнія словы маёра перад смерцю: «Перадайце прывітанне Свентакшыскіх гарам, развітвайцеся з Крэсамі. Скажы жонцы і бацькам, што я іх вельмі любіў і паміраю як паляк…
Маёр Ян Піўнік пс. «Пануры» — ціхацемны, начальнік Кедыва акругі Радам-Кельцэ Арміі Краёвай; камандзір партызанскіх атрадаў у Свентакшыскіх горах і дыверсійнага атрада на Навагрудчыне. Яго дзёрзкія дзеянні былі прыкладам для многіх салдат. Для многіх палякаў «Пануры» стаў героем і сімвалам барацьбы з акупантамі, а яго смелыя дзеянні лічыліся ўзорнымі і ляглі ў аснову для падрыхтоўкі дыверсійных атрадаў.
Пасля вераснёўскай паразы Ян Піўнік быў інтэрнаваны ў Венгрыі, яму ўдалося ўцячы і дабрацца да Францыі, а потым і да Вялікабрытаніі. Жадаючы вярнуцца на радзіму, ён прымае ўдзел у курсе будучых ціхацемных. У лістападзе 1941 года падчас другога дэсантавання яго перапраўляюць у Польшчу. З мая 1942 года ён уваходзіў у склад «Вахляжа», падраздзялення Саюза ўзброенай барацьбы-AK, які дзейнічаў пераважна ў раёнах за ўсходняй мяжой Польшчы і займаўся разведкай і дыверсіяй. 18 студзеня 1943 г. праславіўся дзёрзкай акцыяй па ўзяццю пінскай турмы, адкуль вызваліў у тым ліку ціхацемнага- Альфрэда Пачкоўскага.
З чэрвеня 1943 г. стаў камандзірам партызанскіх атрадаў, якія атрымалі яго мянушку «Пануры». Піўнік стварыў вялікі партызанскі атрад у Выкусе ў Свентакшыскіх гарах, які ў той час быў найбуйнейшым падраздзяленнем Арміі Краёвай. У лютым 1944 г. быў пераведзены ў Навагрудскую акругу Арміі Краёвай, дзе ў маі 1944 г. яму было даручана камандаванне 7-м батальёнам 77-га пяхотнага палка Арміі Краёвай.
Загінуў 16 чэрвеня 1944 г. пад Еўлашамi над Нёманам пры нападзе на нямецкія бункеры. Непасрэдна перад смерцю, цяжка паранены ў жывот, ён шапнуў лекару, які быў побач: «Перадайце жонцы і бацькам, што я іх вельмі любіў і што паміраю як паляк… і перадайце прывітанне Свентакшыскіх гарам…».
Пахаваны на вясковых могілках у вёсцы Вавёрка ў Лiдзкiм раёне. Яго магілу даглядала мясцовае польскае насельніцтва.
У камуністычныя часы пра «Пaнурага» нельга было гаварыць услых. Яго былыя салдаты дарэмна дамагаліся вярнуць яго прах у краіну. Гэта было дасягнута толькі ў 1987 годзе. Прах «Пaнурага» быў пахаваны ў манастыры ў Ванхоцку. Яго ўрачыстае перапахаванне ў Свентакшыскіх гарах адбылося 10-12 чэрвеня 1988 года.
Ян Піўнік быў узнагароджаны ордэнам Virtuti Militari V ступені і двойчы Крыжам Доблесці. У 2012 годзе ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя з дня нараджэння яму было прысвоена званне палкоўніка, ён таксама быў пасмяротна ўзнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы.
Падрабязней пра «Панурага» ў серыі «Героі Незалежнай» (спампаваць PDF).
Крыніца: IPN