Учора каля беларускага консульства ў Беластоку адкрылі сквер Вольнай Беларусі. На думку гарадскіх уладаў, гэта жэст салідарнасці з беларускім народам у барацьбе за свабоду.

“Сквер Вольнай Беларусі” з’явіўся сёння ў Беластоку. Незалежнасць, суверэнітэт, Свабода — сапраўды візітныя карткі нашай краіны 🙂 Прыемна, калі і суседзі гэта ўсведамляюць. Дзякуй, Беласток!” — іранічна напісалі прадстаўнікі лукашэнкаўскага МЗС.

«Сквер Свабоднай Беларусі магчымы пакуль толькі не ў Беларусі», — зарэагаваў адзін з карыстальнікаў на допiс беларускага МЗС.

Крыніца: wb24.org/nashaniva.com

Фота: twitter.com/BelarusMID

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)