Некалькі дзён таму на мяжы Польшчы і Беларусі адбылася небяспечная сiтуацыя. Па словах прадстаўніка польскай памежнай службы, з тэрыторыі Беларусі быў выпушчаны прадмет, які прабіў вокны аўтамабіля варты. «Інцыдэнт пагражаў жыццю і здароўю двух памежнiкаў», — сказаў палкоўнік Аркадзіюш Тывонюк.
Як піша RMF24, хто менавіта адкрыў агонь і з чаго стралялі – дакладна невядома. Кіраўнік атрада, які трапіў пад абстрэл, далажыў аб інцыдэнце ў польскім Сейме.
Палкоўнік памежнай службы Аркадзіюш Тывонюк. заявіў, што можа толькі меркаваць, з чаго стралялі, аднак “хуткасць і кінэтычная энергія былі значнымі”.
“Не ведаю, ці стралялі з нейкай пнеўматычнай зброі, але прадмет прайшоў праз бакавое шкло аўтамабіля, вылецеў з другога боку і разбіў яшчэ адно акно. Падкрэсліваю, што ў транспартным сродку знаходзіліся двое афіцэраў, што таксама пагражала іх жыццю і здароўю”, – дадаў ён.
Акрамя таго, па словах Тыванюка, ледзь не штодня ў бок польскіх памежнікаў ляцяць камяні.
Выданне зазначае, што з пачатку 2023 года польскія пагранічнікі зафіксавалі больш за 12 тысяч спроб незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі. Парушальнікі – грамадзяне трэціх краін, якія спрабуюць патрапіць з Беларусі ў краіны ЕС. Пераважна, гэта грамадзяне Аўганістана, Сірыі, Ірака, Емена і Самалі.
Крыніца: wb24.org/rmf.fm
Фота ТАСС