Якуб Блашчыкоўскі правёў развітальны матч за зборную Польшчы. Каб ушанаваць кар’еру 37-гадовага ветэрана польскага футбола, бела-чырвоныя выйшлі на поле ў спецыяльных майках.
Якуб Блашчыкоўскі дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Польшчы ў таварыскім матчы супраць Саудаўскай Аравіі 28 сакавіка 2006 года. З таго часу, у 2006-2019 гадах, ён правёў 108 матчаў за нацыянальную каманду.
Учорашні таварыскі матч супраць зборнай Германіі на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве быў апошнi для футбаліста ў складзе зборнай Польшчы. Трэнер Фернанда Сантас перад матчам пацвердзіў, што вопытны гулец апошні раз выйдзе на поле ў матчы зборнай. Блашчыкоўскі пачаў матч у якасці капітана.
Гульцы выбеглі на поле ў спецыяльных майках з надпісам «#Kuba16».
Амаль 50 тысяч заўзятароў развіталіся з Блашчыкоўскім авацыямі.
У пятнічным матчы Польшча перамагла Германію з лікам 1:0. На 31-й хвіліне гол у складзе польскай каманды забіў Якуб Ківёр.
Крыніца: wb24.org/pr24.pl