Адвакат з Гродна Аляксандр Бірылаў, які абараняў, у тым ліку, Анджэя Пачобута быў звольнены 16 чэрвеня рашэннем кваліфікацыйнай камісіі.

Як заявіла адвакацкая калегiя, Бірылаў «не мае дастатковай кваліфікацыі».

Аляксандар Бірылаў працаваў адвакатам 26 гадоў. Апошнім часам у юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Гродна.

Ён браўся за палітычныя справы і 20 гадоў таму. Абараняў рэдактара і журналіста незалежнай газеты «Пагоня» Міколу Маркевіча і Паўла Мажэйку ў 2001-2002 гадах у справе аб паклёпе; старшыню страйкама прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага, які раней балатаваўся на пост кіраўніка дзяржавы, за абразу прэзiдэнта ў 2004 годзе; журналіста Анджэя Пачобута ў 2011-2012 гадах, калі таго судзілі за паклёп і абразу прэзiдэнта, музыканта Ігара Банцaра, калі той трымаў рэкордную «сухую галадоўку» у 2021 годзе.

Крыніца: svaboda.org

Фота: Радыё Свабода

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)