17 чэрвеня ў Беластоку адбыўся ўстаноўчы сход Клуба гістарычнай рэканструкцыі паўстання 1863 г. Заснавальнікам клуба стаў жыхар Гродна, які быў вымушаны пакінуць сваю краіну.
Паўстанне — тэма малавядомая, нават для свядомых беларусаў, якія ведаюць гісторыю, сцвярджае Шэры. «Я не з’яўляюся гісторыкам, я, хутчэй, аматар гісторыі. І разумею, што тых павярхнёвых звестак, якія ёсць у інтэрнэце і кнігах, не дастаткова. Мы амаль нічога не ведаем пра побыт паўстанцаў. Мы нічога не ведаем дакладна пра тактыку, пра ўзбраенне, пра перамяшчэнне», — кажа Васіль Кaлач.
Ураджэнца Гродна заўсёды цікавіла гістарычная рэканструкцыя. Ідэя стварыць клуб у Беластоку ўзнікла ў яго, як толькі восенню 2022 года ён апынуўся сярод беларускай дыяспары Польшчы.
У клубе гістарычнай рэканструкцыі ўдзельнікі будуць адпрацоўваць веды пра паўстанне на практыцы. У планах клуба: рэканструкцыя і пашыў паўстанцкіх строяў, стварэнне і наданне аўтэнтычнага выгляду зброі. Таксама плануюць вывучаць манэўры і рабіць рэканструкцыі баёў паўстанцаў.
«Польскі погляд на гісторыю паўстання ў асноўным абмяжоўваецца Польшчай. Але значная частка паўстання была на беларускіх землях з удзелам беларусаў», — кажа В.Шэры. Таму клуб можа стаць добрым чыннікам для камунікацыі з палякамі, лічыць Васiль Калач.
Першае адкрытая сустрэча Клуба гістарычнай рэканструкцыі паўстання 1863 года адбудзецца ў панядзелак 26 чэрвеня ў хабе «Новая Зямля» ў Беластоку (ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A). У клубе рады ўсім гасцям. Пачатак сустрэчы ў 19:00.
Крыніца: hrodna.life/racyja.com
Fot. Volha Siamashka/racyja.com