У гістарычнай сядзібе ў Смілавічах пад Мiнскам, якая некалі належала, між іншым, сям’і Манюшкаў здарыўся пажар. Пажар быў заўважаны ў ноч з чацвярга на пятніцу.

Агонь пашкодзіў флігель будынка, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. 

Палац Манюшкаў у Смілавічах

Палац Манюшкаў у Смілавічах (фота: wikimedia commons)

Палац у 1908 г. (фота: wikimedia commons)

На месцы здарэння працуюць следчыя. Адна з прыярытэтных версій узнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём, паведамляе Следчы камітэт.

Размешчаная за 27 км на ўсход ад сталіцы Беларусі, сядзіба ў Смілавічах калісьці належала Сапегам, Завішам і Агінскім. У 1791 годзе яна перайшла ва ўласнасць дзеда вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі, які ў пачатку ХІХ стагоддзя пачаў будаваць тут маёнтак. У пачатку 20 стагоддзя да яго быў прыбудаваны новы корпус у неагатычным стылі. Яшчэ ў 2000-я гады ў новым будынку сядзібы размяшчаўся сельскагаспадарчы ліцэй.

Крыніца: wb24/reform.by

Fot. strada.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)