«У iншаземцаў, у тым ліку ў грамадзян Беларусі, [з пачатку ліпеня] будзе толькі 30 дзён, каб легалізаваць сваё знаходжанне, калі яны знаходзіліся на падставе прадоўжаных дакументаў», — заявiла дырэктарка дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
Для грамадзян Беларусі застаюцца актуальнымі два спосабы легалізацыі ў краіне: атрыманне ДНЖ і хадайніцтва аб міжнароднай абароне.
Атрымаць на тэрыторыі Польшчы нацыянальную візу па гуманітарных падставах немагчыма з пачатку красавіка.
Часовыя палажэнні польскага заканадаўства, якія дзейнічалі падчас пандэміі, аўтаматычна падаўжалі дзеянне шэрагу нацыянальных дакументаў, у тым ліку відаў на жыхарства і віз.
Kрыніца: pozirk