Былая кіраўніца Саюзa палякаў Беларусі Анжaліка Арэхва заявіла, што беларуская памежная служба не выпусціла яе з краіны ў Польшчу. Прычын такога рашэння не назвалі і параілі звярнуцца ў мясцовы РАУС.

«Мяне сёння не выпусцілі з Беларусі. Пра прычыну было загадана даведацца ў РАУС. Такая беларуская рэальнасць 2023 г.», — напісала польская дзяячка ў Facebook.

Анжaліка Арэхва была намесніцай старшыні незалежнага Саюзa палякаў Беларусі. У 2010–2012 гадах узначальвала арганiзацыю, была дырэктарам і настаўніцай у польскай школе. У 2022 годзе яе судзілі паводле адміністрацыйнага артыкулу за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Крыніца: wb24.org/hrodna.life/facebook.com

Fot. Facebook

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)