Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа папярэдзіў, што калi Беларусь прыме Яўгенiя Прыгожына, НАТА будзе вымушана ўзмацніць свой усходні фланг.

“Калі Прыгожын або частка групы “Вагнера” апынецца ў Беларусі з невыразнымі планамі і невыразнымі намерамі, то гэта будзе азначаць толькі тое, што нам неабходна яшчэ больш узмацніць бяспеку нашых усходніх граніц”, – сказаў літоўскі прэзідэнт.

«Мы ўважліва назiралі за падзеямi ў Расiі, дзе рэжым становіцца ўсё больш слабым», — адзначыў прэзідэнт Літвы. «Мы таксама падкрэслілі, што Беларусь стала сховішчам для ваенных злачынцаў», — дадаў ён.

Наўседа лічыць, што ў будучыні расiйскі дыктатар Пуцін можа сутыкнуцца з яшчэ большымi праблемамі, чым падчас мецяжу.

Крыніца: unian

Fot. wikipedia.org

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)