У Магілёўскай вобласці за 200 км ад мяжы з Украінай пачалося будаўніцтва ваеннага лагера для васьмі тысяч наймітаў групоўкі «Вагнера». Як паведамляе газета “Вёрстка” са спасылкай на абласныя ўлады, на тэрыторыі краіны будзе створана некалькі лагераў.

“Мы працуем ужо сёння. Заўтра да абеду стаіць задача (пабудаваць)”, – сказаў субяседнік выдання.

“Адна са сваячак са спасылкай на свайго знаёмага паведаміла, што падраздзяленні ПВК “Вагнер”, якія засталіся ў Растове-на-Доне, накіруюць у Беларусь. Яшчэ адна суразмоўніца распавяла, што яе муж, які ў суботу знаходзіўся ў Растове, паведаміў ёй аб магчымай адпраўцы ў Беларусь, але больш на сувязь не выходзіў”, – гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляе агенцтва «Уніан», сам лідар расiйскіх наймітаў быў заўважаны ў мiнскім гатэлі «Грын Сіці». Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі сёння ўдзень паведаміла, што не ведае, ці прылятаў Прыгожын у Беларусь.

Крыніца: wb24.org/unian

Фота: Telegram @brussinf

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)