Заўтра ў Беластоку адбудзецца чарговая акцыя салідарнасці са зняволеным лідарам польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам. 

Акцыя распачнецца ў 19.00 ля помніка кс. Ежы Папялушкi. 

Нагадаем, 8 лютага Гродзенскі абласны суд у асобе Дзмітрыя Бубенчыка прысудзіў Анджэя Пачобута да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за «прызыў да санкцый» і «распальванне варожасці». 

26 мая Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд польскаму актывісту. На мінулым тыдні праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што палітвязень з’ехаў адбываць пакаранне ў Наваполацк.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)