Папулярны мэсэнджэр Telegram плануе дадаць новую функцыю – “сторыс”. Верагодна, паслуга стане даступная карыстальнікам у пачатку ліпеня.
«Першапачаткова мы былі супраць гэтага, бо гісторыі ўжо ёсць паўсюль. Аднак Telegram не быў бы Telegram, калі б мы не прыслухоўваліся да нашых карыстальнікаў і не ўкаранялі інавацыі ў існыя фарматы», — напісаў заснавальнік Telegram Павел Дураў.
«Сторыс» могуць бачыць як усе карыстальнікi, так і абраныя вамі кантакты. Фота і відэа можна будзе запісваць адначасова з дзвюх камер смартфона – пярэдняй і задняй, перыяд публікацыі – 6, 12, 24 або 48 гадзін, або назаўжды, таксама можна будзе дадаваць тэкставыя подпісы.
«Гаворачы пра каналы, яны выйграюць ад большага ахопу і падпісчыкаў: як толькі мы запусцім магчымасць рэпосту паведамлення з каналаў у гісторыі, стаць вірусным у Telegram стане нашмат прасцей», — расказаў Дураў.
Крыніца: telegram
Fot. Wikimedia Commons