Польскі анімацыйны фільм «Мост» рэжысёра Ідзумі Ёсіда атрымаў галоўны прыз на Такійскім фестывалі кароткаметражных фільмаў. Фільм апавядае пра дзяцей-сірот польскіх ссыльных у Сібіры, якiя страцілі сям’ю і радзіму, вымушаны былі стаць дарослымі і змагацца за сваё жыццё.
Рэжысёр і сааўтар сцэнарыя мае польска-японскiя каранi. Падчас цырымоніі ўзнагароджання яна была вельмі пазiтыўна здзіўленa вердыкту журы і прызналася, што не чакала такой высокай узнагароды.
У аснову стужкі «Мост» пакладзена гісторыя дзяцей польскіх ссыльных у Сібіры. Пра трагічны лёс польскіх сірот распавядаецца з ракурсу 10-гадовага Янэка, які становіцца апекуном іншых дзяцей. Фільм паказвае бязвыхаднае становішча дзяцей-сірот, якія ў адзіноце, голадзе і тузе па радзіме змагаюцца за выжыванне ў Сібіры. Дзеці выратаваныя японскім Чырвоным Крыжам, трапляюць у Японію, дзе знаходзяць прытулак і клопат. Ясь сустракае дзяўчыну па імені Хару, якая з’яўляецца яго гідам у Японіі. Яна вяртае яму страчанае дзяцінства.
Ідзумі Ёсіда – выпускнік кінашколы ў Лодзi. Яна таксама выкладае асновы анімацыі ў Лодзінскай акадэміі мастацтваў.
Крыніца: polskieradio.pl
Fot. IPN