Беларусь забаронiла ўвоз піва і слабаалкагольных напояў з Літвы і Польшчы. Адпаведныя распараджэнні падпісаў сёння прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
У прыватнасці, пашырана забарона на ўвоз асобных відаў аграхарчовай прадукцыі з «недружалюбных» краін.
Дакумент у тым ліку прадугледжвае
- захаванне забароны на ўвоз з недружалюбных краін яблыкаў, акрамя перыяду з 1 па 31 ліпеня;
- увядзенне забароны на ўвоз з Літвы і Польшчы піва і слабаалкагольных напояў з улікам вытворчасці аналагічнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь у дастатковых аб’ёмах.
Падрабязнасці пастановы пакуль не прыводзяцца.
Забарона прадоўжана да 31 снежня 2023 года ўключна.
У пералік недружалюбных краін уключаны Албанія, Аўстралія, Вялікабрытанія, дзяржавы Еўрасаюза, ЗША, Ісландыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Новая Зеландыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Швейцарыя.
Крыніца: nashaniva.com
Fot. Pixabay