Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», сілавікі зноў затрымалi смаргонскага журналіста Рамуальда Улана, які раней выйшаў на волю па амністыі. 

У студзені 2021 года былога заснавальніка і выдаўца «Новай газеты Смаргоні» Рамуальда Улана асудзілі на 2,5 гады «хіміі». Паляка абвінавацілі ў распаўсюдзе нібыта непраўдзівых звестак, якія зневажаюць гонар і годнасць міліцыянераў.

У маі стала вядома, што Рамуальда Улана вызвалілі па амністыі, але спакойна жыць яму не даюць. Мінулы раз яго затрымлівалі 17 чэрвеня — прызначылі трое сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Kрыніца: t.me/viasna96

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)