Прэзiдэнт Літвы Гітанас Наўседа не выключае, што калі частка наймітаў ЧВК Вагнер пяройдзе ў Беларусь, рэжым Аляксандра Лукашэнкі паспрабуе выкарыстаць іх для нелегальнай міграцыі ў Літву і іншыя краіны, якія мяжуюць з Беларуссю. Таму Захад павінен быць гатовы да падобных правакацый і пагроз, заявіў парталу Politico прэзідэнт Літвы.

“Думаю — глядзіце, аднойчы гэтымі нелегальнымі мігрантамі могуць стаць вагнераўцы, — разважае Наўседа. — Ці гатовыя мы да такіх выклікаў? Так, мы пабудавалі плот, усталявалі сістэмы назірання [на мяжы з Беларуссю]. Але яны могуць выкарыстоўваць гэтых “зялёных чалавечкаў” або вагнераўцаў у якасці нелегальных імігрантаў. Нельга выключыць такую верагоднасць”.

Па словах кіраўніка літоўскай дзяржавы, «нелегальная міграцыя або міграцыя, інструменталізаваная такімі тыранамі, як Аляксандр Лукашэнка ці Уладзімір Пуцін, — гэта іншы тып міграцыі» і «патрабуе адпаведных рашэнняў».

Крыніца: politico.eu

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)