Польшча хацела б далучыцца да праграмы Nuclear Sharing у сувязі з намерамі Расiі размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта польскi прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў ў пятніцу пасля саміту ЕС.

Маравецкі пацвердзіў, што Варшава зацікаўлена ўдзельнічаць у гэтай праграме.

«Канчатковае рашэнне будзе залежаць ад нашых амерыканскіх, натаўскіх партнёраў. Мы заяўляем пра нашу волю дзейнічаць хутка ў гэтым пытанні», — адзначыў польскі прэм’ер.

Таксама Маравецкі падкрэсліў, што «мы не хочам сядзець склаўшы рукі, пакуль Пуцін нагнятае рознага роду пагрозы».

Ядзерны абмен (Nuclear Sharing) — гэта натаўская праграма ядзернага стрымлівання. Яна дазваляе пастаўляць ядзерныя боегалоўкі краінам-сяброўкам, якія не маюць уласнай ядзернай зброі. З лістапада 2009 года ў рамках гэтай праграмы ядзерная зброя ЗША была размешчана ў Бельгіі, Германіі, Італіі, Нідэрландах і Турцыі.

Крыніца: wb24/nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)