Сталае прадстаўніцтва Польшчы пры Еўрасаюзе звярнулася ў панядзелак да інстытуцый ЕС з заклікам да рашучых дзеянняў па вызваленні Анджэя Пачобута. У канцы студзеня Еўракамісія падрыхтавала праект далейшых абмежаванняў супраць рэжыма Лукашэнкі. Аднак з таго часу санкцыі не былі прынятыя, нягледзячы на неаднаразовыя заклікі з боку Польшчы і Літвы.
Польскія дыпламаты ў Бруселі зноў заклікаюць прымяніць санкцыі супраць рэжыма ў Мiнску ў сувязі з незаконным прысудам Анджэю Пачобуту. «Сябра праўлення Саюза палякаў на Беларусі і журналіста беларускія ўлады этапавалі ў калонію ў Наваполацку. Мы заклікаем Еўразвяз неадкладна прыняць санкцыі супраць рэжыма Лукашэнкі», — напісала ў Twitter Сталае прадстаўніцтва Польшчы пры ЕС.
Andrzej Poczobut, a board member of the Union of Poles in Belarus and journalist, has been transferred to a penal colony in Navapolatsk by the Belarusian authorities.
We call on the European Union to immediately adopt sanctions against the Lukashenko regime. pic.twitter.com/aqBbJ7WVUN
— Poland in the EU (@PLPermRepEU) July 3, 2023
У канцы студзеня Еўракамісія падрыхтавала праект далейшых абмежаванняў супраць рэжыма Лукашэнкі. Праект заблакавала Партугалія. Падтрыманы шэрагам краін, яна запатрабавала змякчэння ранейшых санкцый супраць Беларусі. Ідэя заключалася ў тым, каб беларускую калійную соль выключыць з-пад існуючых абмежаванняў. Партугалія спасылаецца на харчовую бяспеку і недахоп штучных угнаенняў у афрыканскіх краінах. Польшча і Літва кажуць, што гэта расiйская прапаганда, таму што такой праблемы няма і ад змякчэння санкцый выйграе толькі рэжым у Мiнску, Лукашэнка, ягоная сям’я і сябры.
Крыніца: wb24.org/polskieradio.pl