Лідар ПВК Вагнер Яўгенiй Прыгожын пасля няўдалага дзяржаўнага перавароту ў Расiі і ўцёкаў у Беларусь рыхтуецца завербаваць у свае шэрагі беларускіх вязняў, паведамляе агенцтва «Уніан» са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Паведамляецца, што Яўгенiй Прыгожын спрабуе вырашыць пытанне з наборам зняволеных у беларускіх турмах і калоніях і ўжо атрымаў згоду Аляксандра Лукашэнкі. 

Акрамя таго, у Беларусь ужо нібыта перамясціліся ўсе асноўныя фігуры ПВК “Вагнера” і каля 80% наймітаў. Каля 20% наймітаў застаюцца ў акупаваным украінскім Луганску.

Пасля няўдалага мецяжу “вагнераўцаў” у Расіі Яўгенiй Прыгожын і частка наймітаў яго ПВК “Вагнера” атрымалі прыстанішча ў Беларусі. Пры гэтым вярбоўка ў ПВК на тэрыторыі РФ была спыненая, а прыхільнікаў Прыгожына пачалі вышукваць для правядзення “патрыятычных гутарак”.

Крыніца: unian

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)